Запрашаем паслухаць канферэнцыі, якія прайшлі ў Будславе пад час Першага Францішканскага кангрэсу.
У першай канферэнцыі "Актуальнасць францішканскай харызмы ў сучасным свеце" узялі ўдзел бр. Андрэй Багдановіч OFMCap, бр. Яўген Голуб OFMConv, бр. Аляксандр Лешчанка OFM. У другой - "Францішкане ў Беларусі: гісторыя і дзейнасць" удзельнічалі бр. Алег Шэнда OFMCap, а. Яраслаў Банасяк OFMConv, бр. Аляксандр Лешчанка OFM, с. Людміла Свойчык OFS, Канстанцін Каваленка FMTau.








