Гразнік, бруднік, брудзень, жоўцень, падзімнік, вясельнік - колькі неверагодных назваў меў кастрычнік! Калі ўзнікла сучаснае найменне?
Якія святы адзначалі беларусы ў кастрычніку? Як беларускія пісьменнікі і паэты апісвалі другі восеньскі месяц? Пра агністы, барвовы, янтарны, залацісты кастрычнік размаўляюць Ядзвіга Рай і Ядзвіга Макарэвіч.








