Хто распачаў будову каменнага касцёла ў Жупранах? У чым адметнасць беларускага Нотр-Дама? Як сталася, што за 150 год касцёл так і не быў кансэкраваны?
Калі ў Жупранскую парафію прыйшлі салезіяне? Пра адметных святароў і іх складаныя лёсы, пра прыгожую і няпростую гісторыю парафіі святых Пятра і Паўла расказвае пробаш кс. Артур Ляшнеўскі SDB і запрашае на свята 150-годдзя касцёла, падчас якога адбудзецца пасвячэнне касцёла і алтара.








