Лета беларускае такое пераменлівае: то спёка, то залева. Але нішто не можа спыніць, стрымаць пілігрымаў, якія крочаць дарогамі да Маці Божай.
Пра што думаюць, як моляцца, якія песні спяваюць тыя, хто гэтымі днямі ідуць з Гародні ў Тракелі? Абавязкова слухайце да канца, бо там вас чакае пяшчотны новы спеў.








