Пра гэта падрабязна распавёў вікарый парафіі ў вёсцы Будслаў Міхал Бубен.
Вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць запісацца ў пілігрымку ў Вільню і Каўнас, якія 22 і 23 верасня гэтага года наведае Папа Рымскі Францішак. У пілігрымку на моладзевую сустрэчу, якая пройдзе ў літоўскай сталіцы на літоўскай і італьянскай мовах, запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў. У пілігрымку на святую Імшу ў Каўнас запіс ідзе без абмежавання ва ўзросце (дзеці толькі ў суправаджэнні бацькоў).
Больш падрабязнасцяў можна даведацца з размовы з арганізатарам пілігрымкі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Міхалам Бубенам.
(паводле партала catholic.by)








