Прапануем разам пагартаць часопіс «Ave Maria». Штомесячны рэлігійны часопіс заснаваны  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй ў  1994 годзе, сёлета выданню спаўняецца 30 гадоў. У  матэрыялах  красавіцкага  нумара  часопіса  «Ave Maria»  за 2024 год разглядаюцца  паняцці  страху  і  адвагі.

І гэта  невыпадкова. Страх  і  адвага  – гэтыя  паняцці  неадлучна  спадарожнічаюць  евангельскім  апісанням  мукі  і  ўваскрасення  Хрыста.  Яны  ж  уваходзяць  і  ў  нашае  жыццё  ў  самыя  няпростыя,  пераломныя  моманты  і  могуць  прыносіць  свае  асаблівыя  плады,  калі  мы  ў  сваіх  перажываннях  спрабуем  чэрпаць  сілу  ад  Уваскрослага. У нашай перадачы маем унікальную магчымасць пачуць вершы «Цуд Уваскрасення» і «Страх» Дануты Бічэль у аўтарскім выкананні.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00