“Чайкоўскага, 70” - амаль 8 гадоў у доме, што месціцца па гэтым адрасе, жыло, працавала, малілася ўдзень і ўночы, несла Слова Божае людзям Радыё Марыя Беларусь. Зараз будынак, у якім працавала студыя, выстаўлены на продаж і ў хуткім часе каманда радыё павінна або набыць яго, або пераехаць.
Але да новага памяшкання, дзе можа працаваць радыёстудыя, ёсць вялікі шэраг патрабаванняў ,і не толькі тэхнічных, таму знайсці яго няпроста. І кошт арэнды таксама мае значэнне, бо Радыё Марыя існуе толькі за ахвяраванні.
Зараз Радыё Марыя мае два варыянты вырашэння праблемы: або набыць той зручны, падрыхтаваны да працы дом, з якога выходзіць у эфір зараз, або знайсці новы арэндны будынак ці памяшканне, пераабсталяваць яго пад студыю і пераехаць. Абодва варыянты вымагаюць вялікіх фінансавых ўкладанняў, таму Радыё Марыя звяртаеца да кожнага, хто разумее важнасць справы каталіцкага вяшчання на Беларусі па дапамогу.
Чым і як можна дапамагчы Радыё Марыя? Па-першае добрай парадай, прапановай зручнага будынка, памяшкання недалёка ад цэнтра Мінска па прыдатным кошце. І па-другое, але на сёння самае важнае - матэрыяльнымі сродкамі. Менавіта зараз радыё патрабуе моцнай фінансавай падтрымкі кожнага неабыякавага чалавека, каб пряцягнуць важную справу служэння Богу і людзям.
Рэквізіты дабрачыннага рахунка:
BY35UNBS31350367590050009933
UNBSBY2X
В ЗАО "БСБ Банк"
ЧИУ "Радио РМ" УНП 192658625
Альбо ЕРИП:
- Благотворительность, общественные объединения
- Просветительские, культурно-досуговые
- Радио РМ
- Пожертвование
Альбо WebPay
https://radiorm.by/webpay?tmpl=component
Ахвяраваць можна толькі ў Беларусі.
Шчыра дзякуем за падтрымку!








