Γνῶθι σεαυτόν. «Пазнай самога сябе» Менавіта гэтыя словы са сцяны старажытнага храма ў Дэльфах задавалі тон думкам мудрацоў і не давалі спаць філосафам. Прарок Амос у аднайменнай Кнізе Старога Запавету акрэслівае сябе як "пастуха і таго, хто надразае плады сікамораў".

Паспрабаваць пачуць і прыняць сябе, пазнаёміцца бліжэй з Кнігай Амоса і высветліць, "што ж там усё-ткі з тымі сікаморамі" запрашаюць францішкане з Івянца на біблійна-тэатральных рэкалекцыях "Плады сікамораў. Рэкалекцыі аб прыняцці сябе", сувядучай якіх будзе Марыя Гуцава, тэатральны рэжысёр з Магілёва.  Апроч канферэнцый, адмысловых майстар-класаў па адкрыццю сябе, кожны з удзельнікаў мае магчымасць штодзённай размовы з душпастырам, дзякуючы якой зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця скіроўвае яго ўвагу пачутае, прачытанае і прамедытаванае Божае Слова.
Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Запіс анлайн па спасылцы: https://forms.gle/51B7kADVvTBaw1i19

Больш інфармацыі па тэл.
+375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00