На старых аршанскіх каталіцкіх могілках, зганьбленых "упрыгожваннем" і заменай помнікаў, захавалася дзіўнае надмагілле з надпісам па-чэску. Карані дрэва так ахапілі гэты помнік, што яго проста не змаглі дэмантаваць.
Хто тут пахаваны і чаму, а таксама пра гісторыю саміх могілак расказваецца ў артыкуле Міколы Купавы.