Баршчэўнік - расліна, якая патрабуе да сябе асаблівай увагі чалавека з прычыны сваіх небяспечных уласцівасцяў. Але многія людзі не ведаюць пра гэта ці не да канца ўсведамляюць сапраўдную небяспеку распаўсюджання баршчэўніка.

Слухайце аповед Анастасіі Аўдзевіч, чытайце яе парады і дзяліцеся гэтымі ведамі з іншымі людзьмі.


Асноўныя метады барацьбы і засцярогі ад баршчэўніка:

1. Перасячэнне каранёў

Каб перамагчы баршчэўнік, неабходна перасекчы ўсе карані вострай лапатай ніжэй каранёвай шыйкі, тады расліна загіне. Глыбіня капання ад 5 да 20 см, цалкам корань даставаць з зямлі не трэба

2. Разворванне зямлі

Глыбіня ўзворвання 10-15 см. Гэта таксама пераразанне каранёў ніжэй кропкі росту. Для поўнага знішчэння зараснікаў баршчэўніка ўзворванне трэба праводзіць некалькі разоў за сезон на працягу не менш трох гадо. Альбо камбінаваць ўзворванне з іншымі метадамі, напрыклад, весці сельскую гаспадарку (саджаць культурныя расліны, праполваць пасля ўзворвання баршчэўнік, што ўзышоў наноў

3. Абразанне кветак

Зразаць варта толькі кветкі-парасоны, трубку пакідаць тырчаць. Расліна, якая адцвіла, восенню загіне натуральным чынам, бо яна квітнее адзін раз, у апошні год свайго жыцця. Калі ўжо ёсць насенне, то зрэзаныя парасоны знішчыць (спаліць, згнаіць у п/э мяшках, закапаць на вялікую глыбіню). Праз 3-4 тыдня варта прайсці яшчэ раз і зрэзаць ізноў.

Увага, кветкі трэба менавіта зрэзаь. Ламаць, таптаць і камячыць баршчэўнік — дарэмная праца!

4. Апрацоўка хіміяй

Гербіцыды варта ўжываюць вясной, да цвіцення. Калі пазней, то спачатку прыйдзецца скасіць і дачакацца, пакуль зноў адрасце на 20 см ад зямлі, каб было лісце, якое можна папырскаць

5. Касьба

Пачынаць касіць трэба перад красаваннем ці хаця б у пачатку яго. Пасля першага пакосу паўторна касіць з інтэрвалам не больш за 3 тыдні да знішчэння ўсіх кветак, і так да восені. Баршчэўнік ад пакосу не загіне, але ў дадзеным выпадку наша мэта — не даць яму скінуць новае насенне і рассяліцца на новыя тэрыторыі

6. Укрыццё плёнкай

Можна накрываць баршчэўнік чорнай плёнкай, таўшчыня якой павінна быць не менш 100 мкм тэрмінам на 2 гады. Ранняй вясной накрыць дзялянку, плёнку прыціснуць чымсьці цяжкім (напрыклад, зямлёй) па баках і ў сярэдзіне праз кожныя 1-2 м.

Як засцерагчыся ад апёкаў баршчавіка?

Апранайце шчыльную непрамакальную вопратку, гумовыя боты, пальчаткі і ахоўныя акуляры на вочы. Пажадана, каб адкрытых участкаў цела зусім не было, у тым ліку шчылін паміж рукавамі і пальчаткамі, штанамі і абуткам. Не дазваляйце дзецям гуляць побач з баршчэўнікам, абавязкова распавядзіце пра небяспеку і пакажыце як ён выглядае. Перасцерагчы вельмі важна, таму што сок баршчэўніка ўтрымлівае рэчывы, якія павышаюць адчувальнасць скуры да сонечнага святла, што можа прывесці да апёкаў  III ступені.

Што рабіць, калі сок трапіў на скуру?

Адразу прамакнуць сурвэткай і закрыць ад сонца. Пры першай магчымасці прамыць пашкоджаныя ўчасткі скуры вадой з мылам, потым апрацаваць спіртам альбо слабым растворам марганцоўкі. Мінімум двое сутак засцерагаць гэты ўчастак скуры ад сонца (насіць шматслойную бінтавую павязку або шчодра мазаць крэмам ад загару з высокай ступенню аховы). Алергікам абавязкова прыняць адпаветныя супрацьалергічныя сродкі. Калі ўсё ж адбыўся апёк трэба звярнуцца да лекара і лячыць як апёк. Неадкладна звяртацца да лекара, калі пацярпелі вочы, рот або іншыя слізістыя абалонкі.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00