Радыё Марыя запрашае далучыцца да падрыхтоўкі да прысвячэння сябе Хрысту праз Марыю па метаду св. Людовіка дэ Манфора. Штодзённа цягам 33 дзён, пачынаючы з 9 студзеня, слухачы маюць магчымасць слухаць часткі прысвячэння па радыё а 12.00.


Калі вы не маеце магчымасці слухаць у эфіры, калі ласка, далучайцеся да малітвы ў зручны час праз наш сайт.
Тэмы першых 12 дзён:

Уступ


1. Не ісці за духам гэтага свету

2. Імкнуцца пазбягаць ганарлівасці і ўзвялічвання сябе

3. Хто можа быць збаўлены?

4. Людзі «гэтага свету» шукаюць адгаворкі

5. Вузкая брама

6. Людзі «гэтага свету» крывадушныя

7. Дух супярэчыць целу

8. Нельга служыць Богу і Мамоне

9. Пазбягайце ўчынкаў цемры

10. У чым сапраўднае шчасце?

11. Вернасць у малых рэчах

12. Быць праўдзівым і шчырым

Падрабязней пра Прысвячэнне таксама можна даведацца з перадачы "Ліхтарыкі ў цемры" з Дар'яй Еўсікавай на нашым юцьюб-канале.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00