У суботу і нядзелю каманда «Радыё Марыя» наведала горад Гродна, а менавіта парафію Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Асноўнай мэтай было пазнаёміць гродзенскіх хрысціянаў з беларускім «Радыё Марыя». Гродзенскія католікі ўжо знаёмыя з польскім «Радыё Марыя». Таму мы вырашылі адправіцца хутчэй на Гродзеншчыну, каб прынесці беларускім вернікам навіну пра тое, што цяпер можна слухаць галасы свайго роднага, беларускага «Радыё Марыя».

  Трэба адзначыць, што польскае «Радыё Марыя», у адрозненне ад беларускага, не з'яўляецца часткаю міжнароднай супольнасці «Радыё Марыя», у якой налічваецца амаль 85 радыёстанцый у 72-х краінах свету. На гэта ёсць шмат прычынаў, адна з якіх – удзел польскага «Радыё Марыя» ў палітычным жыцці краіны, што, згодна са Статутам сусветнай сям'і «Радыё Марыя», не дазваляецца.


    Таксама мы «прывезлі» ў Гродна 2 семінары ад «Радыё Марыя - Беларусь». Гэта моладзевы семінар «Я – журналіст!» і семінар «Хрысціянскі бізнес» - для тых, хто ўжо працуе. Мы прыемна здзівіліся, што да нас усё ж такі «дайшлі» ўдзельнікі і ўсё запланаванае адбылося. Больш за тое, дыскусія на тэму хрысціянскага бізнесу замест першапачатковых трох гадзінаў працягвалася ажно сем!
   Шчыра дзякуем удзельнікам, а таксама айцам сэрцанам , якія цёпла прымалі нас і смачна частавалі калдунамі!
   Абяцаем памятаць вас і вашых парафіянаў у нашых малітвах!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04