Сёння ўваходзіць у свет такая Цішыня, што кожны, калі толькі захоча, зможа пачуць, зможа дасведчыць: Божай Цішыні і Супакою. Зможа пачуць, як зоркі падаюць на дах, калі Неба яднаецца з зямлёю. Анёлаў, якія праслаўляючы Бога спяваюць гімн хвалы і Божую Любоў, адзінае Слова Айца, якое сталася целам і пасялілася сярод нас. Зможа пачуць даверлівае чаканне ўсяго свету.


   Будзем чакаць - сёння цуд здарыцца - менавіта ў гэты вечар. І нават калі вецер халодным снегам ўдарыць у сумнае сэрца. Цуд здарыцца! Менавіта ў гэты вечар, ад вельмі многіх стагоддзяў, людзі штогод чакаюць яго.
   Бог нараджаецца, ўваходзячы ў гісторыю жыцця кожнага чалавека.
   Няхай Маці Божая Марыя, атуліць сваёй матчынай апекай кожнага з Вас, нашыя дарагія радыёслухачы, прыводячы кожнага з вас да свайго Сына і нашага Пана, Езуса Хрыста!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04