Нядаўна пабачыла свет унікальная кніга — «Сяргей Паўловіч: царкоўны дзеяч, асветнік, педагог». Гэта выданне – прысвячэнне выдатнаму беларускаму асветніку і рэлігійнаму дзеячу міжваеннай Заходняй Беларусі.

Пад адной вокладкай сабраны даследаванні яго жыцця, асабістыя лісты, артыкулы і факсіміле яго прац. Сярод іх – першы праваслаўны малітваслоў на беларускай мове, выдадзены яшчэ ў 1933 годзе. Пра кніжную навінку рассказвае адзін са складальнікаў кнігі – кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00