Сёлета адзначаем 90-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых выбітных паэтаў беларускай літаратуры Генадзя Бураўкіна. Ён нарадзіўся 28 жніўня 1936 года, адыйшоў у вечнасць у 2014 годзе, калі яму было 77 гадоў.

Апошні ягоны прыжыццёвы зборнік быў выдадзены за тры дні да сыходу з гэтага свету і меў назву "Нагаварыцца з зоркамі". Пра гэта папрасіў сам паэт, які прагнуў убачыць перад смерцю надрукаванымі апошнія вершы. Сёлета, праз 12 гадоў, да 90-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна, выйшаў новы зборнік. Яго папоўнілі вершы, якія па розных прычынах не ўвайшлі ў кнігу 2014 года. Да кнігі дададзена таксама прадмова ўкладальніка, даследчыка літаратуры Сяргея Шапрана "Так сыходзяць паэты". У сталым узросце слова Генадзя Бураўкіна стала больш засяроджаным на вечных пытаннях быцця, чалавечага сумлення і маральнага выбару. Паэзіі Бураўкіна характэрна арганічная сувязь з роднай зямлёй і гісторыяй, любоў да чалавека, роздум над жыццём, высокая духоўнасць. Лірыка яго задушэўная, адкрытая, споведная.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00