Ксёндз Ян Твардоўскі – выдатны польскі каталіцкі святар, паэт і празаік. Сёлета спаўняецца 111 гадоў з ягонага дня нараджэння і 20 гадоў з адыходу ў вечнасць. "Як чалавек, святар і паэт ксёндз Ян Твардоўскі вызначаўся простасцю, здольнасцю здзіўляцца перад абліччам таямніц,

якія розум не можа растлумачыць. Ён заўжды прабываў у стане Божага дзяцінства, якое перажываў як давер Богу Айцу. Сам кс. Твардоўскі ў святарскім жыцці вызначыў для сябе галоўныя мэты: абуджаць надзею, паказваць "адваротны бок роспачы", вучыць глядзець на цярпенне як на досвед і выпрабаванне вернасці Пану Богу, на смерць – як на сустрэчу з Богам, усведамляць сэнс жыцця праз прызму веры," – пісала Аляксандра Іваноўская, філолаг і рэдактар кніг кс. Яна Твардоўскага. Хто перакладаў творы Яна Твардоўскага на беларускую мову? Якія яго кнігі выйшлі ў свет у выдавецтве "PRO CHRISTO"? Разам "пагартаем" выданні і паслухаем апавяданне "Любоў".

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00