У выдавецтве "Про Хрысто" па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі выйшла кніга Раісы Зянюк "Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны", прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння гэтага моцнага духам, дарэшты адданага Богу святара, які паходзіў з Віцебшчыны.

Для свайго грунтоўнага даследавання аўтарка кнігі сабрала мноства дакументаў і матэрыялаў у архівах Беларусі і замежжа, сустрэлася з людзьмі, якія захоўваюць жывую памяць пра ксяндза Юзафа, а таксама пераклала на беларускую мову і падрыхтавала да выдання пісьмовыя ўспаміны ксяндза. Аўтарцы ўдалося даць чытачу вельмі выразнае ўяўленне пра складаную атмасферу рэлігійнага жыцця Беларусі ў ХХ стагоддзі, пра тую духоўную пустку, у якой святару ўсё ж удалося захаваць вернасць Богу. У якіх архівах захоўваюцца дакументы, якія датычацца ксяндза Юзафа Барадзюлі? Ці шмат ўдалося знайсці змястоўна важных дакументаў? Ці складана было чытаць рукапісы? Слухайце цікавую размову з аўтаркай кнігі.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00