"Міласэрнасць Божая – надзея нашага збаўлення" – так называецца каляндар на 2025 год, які выйшаў у выдавецтве "Про Хрысто". Яркі і густоўны, для кожнага верніка ён стане цудоўным спадарожнікам у практыкаванні веры на ўвесь наступны год.
Чым жа адметны каляндар? Якімі выявамі аздоблены? Фрагменты якіх тэкстаў змяшчае? Якія асноўныя даты ў ім пазначаны? Пра гэта расказала супрацоўніца выдавецтва "Про Хрысто" Ганна Шаўчэнка.