Запрашаем разам пагартаць дванаццаты нумар часопіса "Ave Maria". Чытачоў чакае шмат цікавых публікацый, якія дапамогуць стварыць у душы святочны настрой у дні Божага Нараджэння,
глыбокія інтэрв’ю і натхняльныя сведчанні, артыкулы ў пастаянных рубрыках, а таксама каляндар на 2026 год. Нумар упрыгожвае верш Віктара Маліноўскага, а ў нашым радыйным выпуску паслухаем некалькі вершаў у аўтарскім выкананні.








