Майскі нумар часопіса "Ave Maria" традыцыйна прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, а дакладней, Яе найбольш вядомым аб’яўленням. 

Марыя – сапраўдная Правадніца на шляху збаўлення. У Гвадэлупе, у Ля Салет, у Люрдзе і Парыжы, у Меджугор’і і Сан-Дам’яна, а таксама ў многіх іншых мясцінах па ўсім свеце. Яна прыходзіла да сваіх дзяцей, просячы ахвяраваць малітвы і цярпенні за грэшнікаў, каб стрымаць Божы гнеў... Аўтары часопіса падрыхтавалі шмат матэрыялаў, у якіх распавядаюць пра пасланні Марыі свету. У радыйным выпуску прапануем паслухаць верш паэткі Дануты Бічэль "Аб’яўленне Найсвяцейшае Дзевы на беразе рэчанькі Сэрвач" у аўтарскім выкананні. У часопісе змешчаны верш "Да Найсвяцейшай Панны" Францішка Князьніна, створаны ў другой палове XVIII стагоддзя, у перакладзе Ірыны Багдановіч. Запрашаем паслухаць верш у яе выкананні.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00