
Гаджэты: спакуса граху або інструмент супрацоўніцтва з Богам? Разважаем разам з аўтарамі сакавіцкага нумара часопіса "Ave Maria". Адна з душпастырскіх інтэнцый Святога Айца Францішка на 2025 год – малітва аб мудрым выкарыстанні новых тэхналогій, якія з гадамі ўсё больш замяняюць міжчалавечыя адносіны і не заўсёды прымяняюцца з пашанаю да чалавека.
Гэтая праблема сведчыць пра глыбокі духоўны крызіс нашага часу, а магчыма, стала адною з яго асноўных прычынаў… Цікавыя сведчанні пра ўплыў інтэрнэту і гаджэтаў на духоўнае жыццё чалавека падаюцца ў шматлікіх матэрыялах часопіса. Упрыгожвае сакавіцкі нумар верш "Божа, пачакай!.." паэткі Ірыны Багдановіч. Маем магчымасць у нашай праграме пачуць верш ў аўтарскім выкананні.