Студзеньска-лютаўскі нумар часопіса "Ave Maria" запрашае чытачоў да асэнсавання асаблівага часу Божай ласкі – Юбілейнага году 2025, які Папа Францішак абвясціў пад дэвізам "Пілігрымы надзеі". 

Якое значэнне Юбілейных гадоў у хрысціянскай традыцыі? Як Юбілейныя гады святкаваліся ў даўнейшыя часы? У чым сутнасць Юбілейнага году і як яго найбольш плённа перажыць? Якія сакрамэнтальныя ласкі можа атрымаць кожны католік у гэты важны перыяд? Якія духоўныя акцыі плануюцца ў Беларусі ў сувязі са святкаваннем Юбілейнага году? Пра найбольш важныя падзеі, звязаныя з адкрыццём Юбілейнага году ў Беларусі, распавядаецца ў шматлікіх публікацыях. Чытачы таксама знойдуць на старонках часопіса іншыя цікавыя матэрыялы ў рубрыках "Дакументы Касцёла", "На кніжнай паліцы", "Старонка псіхолага", "Нам пішуць". Гэты нумар упрыгожваюць вершы вядомых паэтак  Дануты Бічэль, Ірыны Багдановіч, а таксама лірычныя творы некаторых чытачоў. Прапануем паслухаць нашую натхняльную размову з паэткай Ірынай Багдановіч і верш "Пілігрымы надзеі" ў аўтарскім выкананні.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00