Дванаццаты нумар часопіса "Ave Maria", які прыйдзе да чытачоў у часе Адвэнту, прысвечаны сямейным каштоўнасцям і дару жыцця. Бог уцелавіўся на зямлі больш за дзве тысячы гадоў менавіта ў сям’і.

Гэтым самым Ён паказаў нам найвялікшую каштоўнасць сямейнага асяродка любові, прыняцця, прабачэння і ўзаемападтрымкі. Глыбокія сведчанні пра будаванне сям’і паводле хрысціянскіх прынцыпаў, перажыванне радасці і болю з Езусам Хрыстом чытачы знойдуць у цікавых публікацыях. Нумар упрыгожваюць вершы нашых вядомых паэтак Дануты Бічэль і Ірыны Багдановіч. У нашай праграме маем унікальную магчымасць пачуць вершы ў аўтарскім выкананні.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00