Вераснёўскі нумар часопіса "Ave Maria" запрашае паразважаць пра літургічную і Апостальскую Традыцыю, якая ў сённяшнім свеце нярэдка падвяргаецца розным формам прафанацыі.
Чытаем часопіс і міжволі задаемся пытаннем: "Ці не належым і мы да людзей, якія лянуюцца жыць вераю і малітваю, шукаюць апраўданняў?" Дзявяты нумар мае разнастайныя матэрылы, і кожны чытач знойдзе нешта для сябе карыснае і цікавае. У праграме слухачы маюць магчымасць пачуць эсэ Яна Лысага "Выпадковы пілігрым у Будапешце, або Уверх вядуць не толькі лесвіцы…" ў аўтарскім выкананні.








