"Марыя – узор пакоры" - тэма майскага нумара часопіса "Ave Maria". На старонках выдання надрукаваны ўрывак з разважання святога Яна Паўла ІІ "Аб’яўленні ў Фаціме", якое было прамоўлена падчас пілігрымкі ў Фаціму ў 1982 г.
Думкі Святога Айца пра вялікую любоў, якою палюбіў нас Бог, паслядоўна развіваюцца ў далейшых артыкулах. Часопіс традыцыйна ўпрыгожваюць вершы Дануты Бічэль. У нашай праграме слухачы маюць унікальную магчымасць пачуць голас знанай паэткі.








