Важнай падзеяй сёлетняга першага нумара квартальніка "Наша вера" з’яўляецца 30-годдзе часопіса. Ён распачаў свае першыя крокі ў 1995 годзе з благаслаўлення сёння святога Яна Паўла ІІ і легендарнага кардынала Казіміра Свёнтка.

З самага пачатку існавання "Нашай веры" яе аўтарам з’яўлялася цудоўная паэтка Данута Бічэль. У праграме паслухаем верш, створаны зусім нядаўна, да юбілею любімага часопіса, у аўтарскім выкананні. З нагоды 30-годдзя заснавання квартальніка размаўляем з аўтарамі Аксанай Данільчык, Ірынай Багдановіч, Леанідам Дранько-Майсюком пра творчасць і погляд на шматгадовую працу часопіса, які займае важнае месца ў духоўнай прасторы Беларусі.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00