
Запрашаем разам пагартаць чацвёрты нумар часопіса "Наша вера" за 2024 год. Прэзентацыя традыцыйна ўключае не толькі пералік артыкулаў, а таксама цікавыя сустрэчы з аўтарамі.
У рубрыцы "Паэзія" друкуюцца вершы паэткі Дануты Бічэль, якая ў снежні адзначыла свой дзень народзінаў. Маем гонар і радасць слухаць яе вершы ў аўтарскім выкананні. У рубрыцы "Літаратуразнаўства" друкуецца артыкул даследчыцы Ірыны Багдановіч "Бо ты, Стаху, творыш цуд…", прысвячаны 205-й гадавіне з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. Маем магчымасць паслухаць вершы-прысвячэнні кампазітару Уладзіслава Сыракомлі ў выкананні перакладчыцы.
Да сустрэчы на старонках часопіса "Наша вера" ў новым 2025 годзе!