
Перадача «Часопіс "Наша вера": актуальна пра духоўнасць» знаёміць з матэрыяламі, якія можна прачытаць на старонках гэтага выдання. Часопіс зацікавіць тых, каго хвалююць праблемы духоўнасці,
каго цікавіць гісторыя хрысціянства на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш значных падзей, цікавых навінак беларускай і замежнай хрысціянскай літаратуры. Прэзентацыя першага нумара за 2024 год уключае не толькі пералік рубрык і матэрыялаў, а нават сустрэчы з некаторымі аўтарамі.