Парады псіхолага



Што такое псіхалагічны ўзрост і чым ён адрозніваецца ад біялагічнага? Як прыняць з радасцю свой узрост, узяць ад яго ўсё тое важнае, добрае, што ён прынёс?



Часам пачуцці ўзнікаюць нечакана, тады і зладзіць з імі бывае складана. Што рабіць у такім выпадку? Як справіцца са спакусамі і захаваць годнасць распавядае псіхолаг Таццяна Палхоўская.



Што такое ПТСР? Як перажыць балючыя падзеі і жыць далей? Як вызначыць, што ў цябе сур'ёзная псіхалагічная траўма? На пытанні па тэме адказвае Таццяна Палхоўская.



Як не згубіць адчуванне роднасці і паразумення, калі блізкія людзі доўгі час знаходзяцца на адлегласці?



Мяняць працу альбо прафесію заўсёды страшна, то ці варта рабіць гэта, асабліва ў сталым узросце? Як правільна падысці да гэтага пытання? На што звярнуць увагу? На пытанні, што тычацца змены працы адказвае псіхолаг Таццяна Палхоўская.



Ці ведаеце вы, што такое насамрэч крыўда? Гэта глыбока схаваная злосць, якая не мае выйсця. Што з ёй рабіць? Як справіцца, каб яна не перешкаджала жыць і быць шчаслівым? Псіхолаг Таццяна Палхоўская адказвае на гэтыя пытанні, а таксама каментуе сітуацыі, што даслалі слухачы Радыё Марыя.



"Свякроўка ўвесь час дорыць мне падарункі са словамі: "Табе, канешне, не спадабаецца..." Ці павінна нявестка радавацца непатрэбным рэчам? Ці варта маўчаць, калі ў адносінах паміж свякроўю і нявесткай ўзнікаюць праблемы? Як даведацца, чыя праўда ў той ці іншай сітуацыі? Увогуле не мець стасункаў з маці мужа -- гэта нармальна?



Таццяна Палхоўская разбірае канткрэтныя сітуацыі няпростых адносін маці і дзяцей, дае парады і падказкі, накіраваныя на вырашэнне праблемы. Слухайце і шукайце адказы на свае пытанні.



Калі надыходзіць час адпусціць дзіця ў самастойнае жыццё? У колькі год? Што рабіць маці, каб яе дзеці раслі шчаслівымі? Альбо лепш ёй самой стаць шчаслівай? У першай праграме пра "дастаткова добрую маці" Таццяна Палхоўская дае адказы на гэтыя і іншыя складаныя пытанні.



Што такое спачуванне? Ці бывае яно няправільным? Якія словы можна сказаць чалавеку, каб яму насамрэч стала лягчэй? З эмпатыяй нараджаюцца, альбо яе трэба развіваць у дзецях і ў сабе? Слухайце адказы Таццяны Палхоўскай на гэтыя і іншыя пытанні па тэме.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00