Аўдыятэка
Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў
Канец масавых ганенняў на вучняў Хрыста і прызнанне хрысціянства афіцыйнай рэлігіяй Рымскай імперыі прыйшлося менавіта на пантыфікат папы Мільтыяда.
Спачатку Папа Марцэл быў нефармальным лідарам хрысіянскай супольнасці, а потым заняў папскі прэстол. У Рыме тых часоў было неспакойна, якім чынам гэты папа змог узмацніць касцёл і чаму трапіў у выгнанне расказвае с. Дар'я Галубкова OV
Сярод хрысціян у тыя часы ўзнікалі памылковыя вучэнні, таму папе Дыянісію даводзілася не адзін раз заклікаць хрысціян да адзінства веры. Пра яго пантыфікат распавядае с. Дар'я Галубкова OV
Менавіта слова папы Стэфана I адыграла важную ролю ў рашэнні паўторнага прыняцця ў хрысціянскую супольнасць грэшнікаў, якія адракліся ад веры пад час ганенняў. Пра яго жыццё распавядае с. Дар'я Галубкова OV
Св. Люцый I, 22 біскуп Рыму, кіраваў прэстолам только 9 месяцаў, але за гэты час паспеў пакінуць свой след ў гісторыі. Чым было адментнае яго жыццё і чаму яго галава захоўваеецца аж у Даніі расказвае с. с. Дар'я Галубкова OV.
Папа Віктар I паходзіў з Афрыкі. Час яго пантыфікату прыпаў на спакойныя некрывавыя часы, яго нават прымаў у сваім палацы імператар. А чаму гэта так сталася і як Папа аб'яднаў хрысціянаў у святкаванні Пасхі расказвае с. Дар'я Галубкова OV.
Пра большасць біскупаў Рыму першага стагоддзя няшмат вядома, але с. Дар'я Галубкова OV можа цікава распавесці і пра іх. Запрашаем паслухаць чарговы выпуск перадачы пра Рымскіх Пантыфікаў.
Імператар Фрыдрых II і Папа Інакенцій IV намагаліся падпісаць мірную дамову пасля доўгага часу канфліктаў, але так і не змаглі здзейсніць гэты крок. Чаму? Слухайце аповед с. Дар'і Галубковай OV.
«Калі я забуду цябе, Ерузалем, хай мая правая рука адсохне,» - сказаў будучы Папа, калі даведаўся пра сваё абранне на прэстол. Ён хацеў працягваць сваю місію ў Палестыне і абяцаў дапамагаць крыжакам. Пра Папу Грыгорыя X распавядае с. Дар'я Галубкова OV.
На якія часы прыпаў перыяд кіравання Папы Грыгорыя XII? Чым адметны Пізанскі сабор і якія рашэннні на ім былі прыняты? Чаму Папа Грыгорый XII склаў свае паўнамоцтвы? Расказвае с. Дар'я Галубкова OV.


















