Фота www.vaticannews.va
Сённяшні экстраны выпуск перадачы прысвечаны памяці вялікага Пантыфіка, пакорнага працаўніка вінаградніка Пана, як ён сам сябе назваў пасля абрання на Пасад Святога Пятра,- Папы Бенедыкта XVI. Аб яго ролі ў жыцці касцёла і ўплыве на жыцці асобных людзей распавядае с.Дар’я Галубкова OV.