Аўдыятэка
Работа над памылкамі.
Чы можа чалавек сам паўплываць на сваё збаўленне? Былі такія людзі, што меркавалі менавіта так. Аднойчы, ў XIV стагоддзі, адукаваны і выхаваны чалавек - спадар Прысцыліян пачаў збіраць вакол сябе прыхільнікаў, каб прапаведаваць сярод іх крайнюю аскезу не толькі ў ежы, піцці і сужэнстве, ды нават ў спажыванні Эўхарыстыі. Што было далей і чаму гэта вучэнне было прызнана ерасю распавядае а. Яўген Голуб OFMConv
Ёсць група ерасяў, з якімі не ўсё так проста, бо яны ў розных формах сустракаюцца і ў нашыя дні. Гэта ерасі, якія датычаць збаўлення. Як дзейничае збаўленне? Ці магчыма зрабіць яго падуладным сабе, пакрокава яго дасягнуць? Шукаем адказы на гэтыя вельмі цікавыя пытанні разам з айцом Яўгенам Голубам.
Навошта даказваць, што Хрыстос — гэта чалавек? Як наследаваць Хрыста ў яго любові да чалавека, калі ён толькі Бог, а мы толькі людзі? Як наследаваць Хрыста ў любові да Бога, калі ён Бог-сын, а мы толькі людзі? Пра тое, як ў Хрысце спалучаецца яго боскасць і чалавечнасць слухайце новы выпуск катэхэзы айца Яўгена Голуба.
Дакетызм - ерась, якая сцвярджае, што Хрыстос не быў сапраўдным чалавекам, а толькі здаваўся ім. Які воблік сёння прыняла гэтая ерась? - катэхеза а. Яўгена Голуба OFMConv.
Як, калі і навошта быў створаны Сімвал веры, а таксама якое дачыненне да яго мае ерась арыянства - у катэхезе а. Яўгена Голуба OFMConv.
Хто такі Арый і што ён думаў пра прыроду Езуса Хрыста - пра адну з самых вядомых ерасяў хрысціянства распавядае а. Яўген Голуб OfmConv.
Айцец Яўген Голуб OfmConv разбірае ерасі, якія дапамагаюць лепш зразумець, ва што мы верым. У гэтым выпуску "Работы над памылкамі" пра ерась II стагоддзя - адопцыянізм.
"Сёння б яны былі апекунамі вялікай групы людзей, якія вельмі цёпла адносяцца да Хрыста, якія бачаць у Ім вялікую мудрасць, бачаць у Ім узор этыкі, вялікага духоўнага настаўніка, але не вераць, што ён быў Богам і Збавіцелем" - пра эбіянітаў распавядае а. Яўген Голуб OFMConv у новым выпуску "Работы над памылкамі".
"Сама назва "духаборцы" хоць і гучыць як назва фантастычнага блакбастара, але насамрэч гэта тыя, хто крытычна адносяцца да Духа Святога" - пра яшчэ адну ерась супраць Святой Тройцы распавядае а. Яўген Голуб OFMConv у праграме "Работа над памылкамі".