
Калі вернік прапускае Імшу ў нядзелю, або ўрачыстасць - гэта легкі грэх, або цяжкі, які не дазваляе прымаць Камунію без споведзі? Выкананне неабавязковай працы ў нядзелю і ўрачыстасці - лёгкі грэх, або цяжкі? Ці забараняе Касцёл наведваць ў нядзелю крамы, кірмашы, кавярні ў нядзелю? Чаму?
І што рабіць, калі, напрыклад, вернік жыве ў маленькім горадзе, або працуе ў суботу і не можа выкарыстаць іншы час? Наведванне Імшы ўвечар суботы замяняе ўдзел у нядзельнай Імшы толькі пры ўмове ўжывання адпаведных фармуляраў? Ці можна працаваць каталіцкаму верніку падчас вялікіх праваслаўных святаў? Калі праца ў гародзе, з кветкамі, саджанцамі, або, напрыклад, габляванне дошак з' яўляецца для верніка адпачынкам галавы і цела, ці можна гэтым займацца ў нядзелю? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае ксёндз Міхал Бубен.