Кс. Міхал Бубен, аўтар праграмы "Народная пабожнасць", адказвае на наступныя пытанні: якое значэнне мае знак крыжа?  Чаму знак крыжа такі важны, што з яго пачынаецца кожная малітва? Ці можна не распачынаць прыватную малітву знакам крыжа?

Калі бласлаўляе мітрапаліт (біскуп) падчас літургічнай працэсіі, ці трэба рабіць знак крыжа, калі і колькі разоў?
Калі адбываецца бласлаўленне Найсвяцейшым сакрамэнтам падчас адарацыі або працэсіі, як правільна рабіць знак крыжа верніку і калі? Колькі разоў і ў які час?
2. Што азначае жэст, калі вернік б'е сябе ў грудзі? Калі ён выкарыстоўваецца? Ці трэба яго рабіць падчас літургічнага "баранку Божы", а таксама падчас літаніі, бласлаўлення Найсвяцейшым сакрамэнтам, або толькі падчас Імшы, калі гучыць вызнанне грахоў "спавядаюся Богу Усемагутнаму"?
3.Калі вернік прыходзіць у касцёл, ці абавязкова пры ўваходзе цалаваць крыж і асвячаць сябе вадой пры уваходзе? А яшчэ пры ўваходзе у касцёл людзі становяцца на калена пасярэдзіне святыні. Што азначае гэты жэст? Ці абавязкова кленчыць і што рабіць далей : знак крыжа, паклон, кароткую малітву, нешта іншае?
Ці ёсць у каталіцкім Касцёле традыцыя рабіць паклоны? Калі і  колькі разоў?
4. Ці трэба спяваць спевы ў касцёле, ці лепш пакінуць гэтую справу арганістцы, хору, святару ( людзям, якія умеюць гэта рабіць)?
Калі гучыць спеў на канец Імшы, трэба стаяць, чакаць заканчэння? Ці можна сесці, пачаць малітву, або ўвогуле выйсці са святыні?
Калі адыходзіць ад святара падчас Камуніі, ці трэба чакаць пакуль празвініць званочак, ці можна адыходзіць адразу ж калі прымеш Камунію?
5. Чаму ў адным храме Камунію прымаюць на каленях, а ў другіх падыходзяць да святара? Чым гэта абумоўлена і як правільна?
Калі, прымаючы Камунію, вернік падыходзіць да святара,ці трэба кленчыць і ў які момант?

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00