Фота разбуранага табернакулюма ў Клецку
У нядзелю «Радыё Марыя» пабывала ў Клецку. Адтуль вялася трансляцыя святой Імшы, а яшчэ мы пазнаёміліся з цудоўнымі людзьмі і мелі вельмі цікавыя размовы!
Таму сёння раніцай вырашылі пазнаёміць і слухачоў «Радыё Марыя» з жыццём католікаў Клецку і патэлефанаваць спадарыне Чаславе, якая ўжо колькі гадоў вядзе дзённік жыцця клецкай парафіі Святой Тройцы.
Рукапісныя хронікі - гэта як інстаграм, толькі значна, значна лепей, бо створаны з бясконцай любоўю і адказнасцю за гісторыю і будучыню сваёй зямлі.
Запіс гэтай размовы з жанчынай, закаханай (інакш не скажаш!) у свой горад, можна паслухаць на сайце.
І паглядзець старонкі парафіяльнага дзённіка.



