10 лютага / 10:00
10 лютага валанцёры «Радыё Марыя» на чале з дырэктарам ксяндзом Аляксандрам Уласам наведаюць парафію Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Пасля кожнай святой Імшы можна будзе бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю хрысціянскага праекта «Радыё Марыя». Валанцёры распавядуць, як можна слухаць радыё і таксама дапамогуць усталяваць мабільную прыладу. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у запісе праекта «Я - католік» і пасля пачуць сябе на хвалях хрысціянскага радыё.
Расклад святых Імшаў - 8:00 10:00 12:00 14:00 18:00
Трансляцыя святой Імшы са смаргонскай парафіі а 10-й гадзіне