Афіша Радыё Марыя



Лепшы дзень года надышоў! Мы ўсе набліжалі яго, як маглі:



Пра фестываль духоўнай музыкі «Калядныя вечары на Залатой Горцы», што асаблівага будзе ў праграме гэтага года - паразмаўлялі з Віктарам Кісценем, арганізатрам фестываля.



У хуткім часе, 9 кастрычніка, пройдзе малітоўная сустрэча ў Мастах, прысвечаная сям’і. Пра праграму сустрэчы і яе мэты паразмаўлялі з мастоўскім пробашчам кс. Віктарам Ханько.



фота з сайта catholic.by

15 ліпеня а 20-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбудзецца вечар беларускай старажытнай музыкі. Пра гэту падзею паразмаўлялі з Ганнай Горбач, арганісткай.



Пра тое, чым будзе адметны ў гэтым годзе Купалаў фэст, які традыцыйна пройдзе ў Радашковічах 11 ліпеня, паразмаўлялі з кс. Юрыем Быкавым, пробашчам парафіі Святой Тройцы.



18-20 чэрвеня пры касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі, якія будзе праводзіць а. Аляксандр Жарнасек MIC. Для каго яны, што там будзе і якія плады варта чакаць напрыканцы - у размове з а. Аляксандрам.



Пра вандроўку-пілігрымку па сярэдневечным маршруце паразмаўлялі з адной з арганізатарак тура Святланай Герасімовіч. Падрабязнасці на сайце www.natusest.com



22–23 мая ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе пройдуць рэкалекцыі на тэму «Як пабудаваць здаровыя адносіны з Богам?» . Пра асаблівасці, праграму рэкалекцый паразмаўлялі з кс. Віталіем Цыбульскім, пробашчам уселюбскай парафіі.



фота Зміцера Салодкага

Пра выставу сакральнага мастацтва "Чаму Ты Мяне пакінуў?" паразмаўлялі з куратарам праекта Зміцерам Салодкім.



30 сакавіка ў Чырвоным касцёле пройдзе прэзентацыя кнігі Касцёлы Беларусі і фотавыстава. Паразмаўлялі з фатографам і аўтарам кнігі сп. Станіславам Янчарскім.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00