
"...Спачатку я ішоў за ім на даволі значнай адлегласці. Больш за ўсё я баяўся яго згубіць ля прыпынкаў, дзе з аўтобусаў і тралейбусаў выходзілі людзі.Мужчына быў не надта прыкметны.
Выглядаў гадоў на трыццаць пяць. Калі прыспешваў хаду, нахіляў каротка пастрыжаную галаву ўперад. Высокі, прыкладна майго росту ці крыху ніжэйшы. Нервовы — гэта было відаць па тым, як ён абганяў прахожых".
Не усё, што падаеццца зразумелым, выклікае спачуванне або агіду, з'яўляецца такім. Каб зразумець, трэба глядзець глыбей...