
Усім, хто пажадае прачытаць гэтую кнігу (або прынамсі нейкую яе частку), я прапаную: хоць мы не ведаем адзін аднаго, я абавязкова буду маліцца за вас (і не адзін раз), а таксама пакорна прашу кожнага з вас, дарагія чытачы, успомніце мяне хоць аднойчы ў сваіх малітвах да Пана Езуса,"
- піша айцец Яцак Салій ОР у прадмове да кнігі "У пошуках праўдзівага шляху". Запрашаем паслухаць запіс кнігі, у якой асвячаюцца складаныя хрысціянскія пытанні, і таксама памаліцца разам.