7 ліпеня 2022 года споўнілася 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча). 10 ліпеня ў Радашковічах, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы была адпраўлена ўрачыстая Святая Імша, бо менавіта тут некалі хрысцілі маленькага Янку, які потым стане славутым беларускім пісьменннікам.
У гонар гэтай падзеі ў касцёле была асвечана адмысловая мемарыяльная кампазіцыя. Пасля імшы парафіян і гасцей чакала музычная праграма і літаратурная імпрэза.
"Радыё Марыя", у сваю чаргу, таксама прычынілася да гэтай адметнай даты. Слухачы маюць магчымасць паслухаць цыкл вершаў савутага песняра, запісаных адмыслова да 140-годдзя з дня нараджэння паэта і паглядзець праграму "Культурная раніца" з удзелам купалазнаўцы Алены Ляшковіч на нашым юцюб-канале.