Пра вучэнне Карла Маркса, асноўныя ідэалагемы сацыялізму рапавядае а. Станіслаў Вашкевіч SAC.

Пахвалёны Езус Хрыстус! Вітаю ўсіх радыёслухачоў! З вамі айцец Станіслаў Вашкевіч. І запрашаю на нашыя катэхезы сацыяльнага вучэння Касцёла. Тэма сённяшняга разважання – сацыялізм і камунізм. Чаму сёння будзем разважаць пра два палітычныя моманты, або, дакладней кажучы, пра два сацыяльна-эканамічных моманты, структуры або парадку? Усё таму, што яны вельмі блізкія. Або, інакш кажучы, гэта два прыступкі адной рэчаіснасці. Напэўна, не аднойчы сутыкаліся з тым, што заменна гучалі такія словы, як: “Мы жылі ў камунізме”, або “Мы жылі пры сацыялізме”. І тады паўстае пытанне: дык усё ж такі мы жылі пры камузме ці пры сацыялізме? Канешне, партыя была адна і называлася – камуністычная, таму што існавала аднапартыйная сістэма. Але ў сучасным свеце можна пачуць, што ўсе краіны, якія жылі ў сацыялістычным блоку, адказваюцца ад гэтай ідэалогіі. І мы чуем зноў, што існаваў сацыялізм і камунізм. Гэтыя два моманты існавалі дзесьці побач. Паралельна. Таму прапаную сёння падчас катэхезы разабрацца: усё ж такі дзе мы жылі, і як гэтая ідэалогія ўплывала на нашую фарамацыю і ментальнасць. Наша краіна да 1991 года ўдзельнічала ў стварэнні гэтых двух сацыяльна-эканамічных праектах, якія былі створаныя Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам. Пазней гэты практ развівалі Ленін і Сталін. Гістарычна кажучы, гэтая мадэль сацыяльна-эканамічнай сістэмы нарадзілася ў Германіі напрыканцы 19 стагоддзя. Творцамі гэтай мадэлі з’яўляюцца Маркс і Энгельс, якіх мы ўзгадалі вышэй.
Важнай догмай, пра якую важна ўспомніць, з’яўляецца тэзіс, што сацыялізм надыдзе з упэўненасцю законаў прыроды. Што гэта – так званы, пераход ад капіталізму. Цікавая рэч – Маркс быў упэўнены, што капіталізм нейкім чынам зродзіць тугу альбо патрэбу нараджэння вось гэтага сацыялізму. Ён упэўнены быў – з упэўненасцю закону прыроды. Гэта тое ж самае, як мы ведаем, што пасля лета заўсёды будзе восень, а пасля восені – зіма. Так і ён быў упэўнены, што пасля капіталізму авінен паўстаць сацыялізм. Няма іншай магчымасці. Не можа быць пасля зімы зноў зіма. І з гэтай упэўненасцю ён прапаведваў той сацыялізм, які ў тэорыі быў створаны. І ён (Маркс) таксама казаў, што пераход ад капіталізма да сацыялізма не залежыць ад волі чалавека. Што чалавек не можа ані ўскорыць, ані затармазіць, ані адмяніць гэты працэс. Ён настойваў на гэтым. Гэта быў яго погляд. Але сёння, канешне, можна сказаць, што гэта быў папулісцкія погляд і выказванні. Чаму? Таму што, калі глядзім на палітычную дзейнасць Карла Маркса, то нельга не заўважыць, што ён ствараў палітычную платформу. Палітычную партыю. Дзе заклткаў да рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. А ўсё дзеля чаго? Дзеля таго, каб ускорыць пераход ад капіталізму да сацыялізму.
Бачым, што не ўсё гладка адбывалася з нараджэннем сацыялізма і найвышэйшай яго формай – камунізма. Усё гэта – не натуральны працэс, як распавядаў Маркс. Але створаная сыстэма, якая патрабавала рэвалюцыі, або, яшчэ горш, грамадзянскай вайны.
Чым характэрызуецца сацыялізм? Прыярытэтам групы над адзінкай. Першынства грамадзянскага элементу азначае, што адзінка існуе для групы. І жыве таксама, дзякуючы групе. І вось сацыялізм – гэта грамадзянскі калектывізм. А калектывізм не прызнае асабовага дабра чалавека. Ён прызнае толькі дабро групы. Чалавек тут выступае як калектыў. Няма асабовай працы, уласнасці. Усё належыць грамадству. Усё супольнае. Каб больш зразумела было, аб чым вядзем гутарку, прапаную акрэсліць прыкметы сацыялістычнай ідэалогіі. Забягаючы наперад, скажу, што іх тры.
Першая прыкмета. Імкненне да роўнасці ўсіх членаў грамадства: сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай, культурнай. Што гэта азначае? А гэта азначае, што не існуе такога моманту, што хтосьці жыве ў нейкім мікрараёне для эліты, што існуе нейкі мікрараён для бедных людзей, што ёсць нейкія тэрыторыі, дзе жывуць людзі, якія не маюць дому… Усе могуць жыць на адной вуліцы. Як палітыкі, дырэктары нейкіх прадпрыемстваў, кіроўцы, настаўнікі і г.д. Зарабляюць усе, можа, не аднолькавую колькасць грошаў, але кожны можа дастойна жыць і дазволіць сабе купіць, пачынаючы ад аўтамабіля і заканчваючы хлебам. Палітычна вядома толькі адна партыя. Больш няма. Таму няма такога, што я належу да той партыі, якая мае ўладу. А хтосьці належыць да іншай партыі, якая, можа, уплывае на нейкія іншыя формы развіцця грамадства. І таксама культура: ёсць тэлебачанне, ёсць нейкія праграмы, якія глядзяць усе. Няма магчымасці, каб тут быў такі канцэрт, а там іншы. Ёсць адзін канцэрт, на якім і рок-музыкант выступае, і поп-музыкант, і іншыя музыканты іншых стыляў, і рэп, і іншыя. Існуе роўнасць. І сацыялістычная ідэалогія імкнецца да такой роўнасці.
Другі пункт. Таксама сацыялізм імкнецца да ліквідацыі прыватнай уласнасці. Я нічога не магу мець свайго.
Трэці пункт. Трэцяя прыкмета. Імкненне да ліквідацыі вольнага рынку, канкурэнцыі, свабоды прадукцыі і гандлю. Замест гэтага прапануецаа эканамічная рэгламентаванасць, дыктаваная дзяржавай, як прадстаўнікоў народа. Альбо, інакш кажучы, так званая, планавая эканоміка.
І вось тут, у гэтым месцы, калі мы, паглядзеўшы на гэтыя тры прыкметы, і зараз у грамадстве гэтыя тры прыкметы ўжо маюць месца – усе роўныя, няма прыватнай уласнасці, зліквідавалі вольныя рынкі і канкурэнцыю, свабоду прадукцыі і гандлю, і г.д. – тут на арэну выходзіць…паўстае… камунізм. Варта адзначыць, што ў 1959 годзе афіцыйна было аб’яўлена аб тым, калі мы гаворым пра Савецкі Саюз, што будаўніцтва сацыялізма завершана. У 1959 годзе было сказана, што будаўніцтва гэтага першага прыступку ад капіталізму да камунізму, гэты першы этап пройдзены. У 1961 годзе пачалася будаўніцтва камунізму. У гэтым годзе быў прадстаўлены праект, як гэты камунізм будзе будавацаа, у якой форме, і таксама быў акрэслены час пабудовы камунізму. Менавіта, ад 1961 да 1980 года. У 1980 годзе павінна было завяршыцца будаўніцтва, так званай, новай рэчаіснасці – камунізму. І ад 1980 года камунізм пачынае, альбо ўжо жыве, сваім уласным жыццём. Камунізм становіцца рэалізацыяй калектывізму. А менавіта, як мы чулі, ёсць цікавыя словы на рускай мове: “От каждого по способности – каждому по потребности.”. Гэта дэвіз камунізму. Калі ласка, не путайце з дэвізам сацыялістычным. З дэвізам сацыялізму, які гучаў так: “От каждого по способности – каждому по труду.”. Вось тая, менавіта, невялікая розніца: у сацыялізме кожны атрымае тое, што зрабіў і выканаў. Гэта сацыялізм, ён яшчэ недасканалы. А менавіта камунізм пераходзіць у этап дасканалага жыцця, развіцця грамадства і кажа, што незалежна ад таго, хто колькі зрабіў, “от каждого по способности” – бо адзін можа зрабіць столькі, іншы – столькі, але кожны атрымае па патрэбнасці. Кожны атрымае роўна столькі, колькі будзе патрабаваць. Вось гэта і ёсць розніца паміж сацыялізмам і камунізмам.
У гэтай сацыяльна-эканамічнай сістэме няма лепшых, і таксама няма горшых. Дакладней кажучы, няма чорнай і белай працы. Яна ўся аднолькавая. Усе роўныя. І вельмі цікавае стаўленне да працы. Менавіта праца застаецца пры камунізме абавязкам і, больш таго, справай гонару кожнага працаздольнага члену грамадства. Але гэты абавязак ужо не мае прымусовага характару. Праца, як казаў потым Сталін, развіваючы гэтую сацыялістычную навуку і будаўніцтва камунізму, - гэта справа гонару, справа славы, справа доблесці і таксама справа геройства. У камунізме, прыводзячы далей словы Сталіна, праца стане звычкай. Чалавек будзе мець звычку добраахвотна працаваць на грамадства. І праца перародзіцца ў першасную жыццёвую патрэбу. Вельмі цікавае стаўленне адносна працы чалавека.
Далей, калі разглядаць гэтую навуку творцаў камунізму і сацыялізму, у камунізме, яны кажуць, не будзе патрэбная ўлада. Гаворка вядзецца пра дзяржаўную ўладу. Адзіны момант, пры якім усё ж такі захаваецца ўлада, гэта той, калі на мяжы будуць існаваць дзяржавы з капіталістычным строем. Таму павінна будзе існаваць нейкая структура, якая будзе аберагаць дасканалае грамадства ад злобных капіталістычных уплываў. Гэта, канешне, не ўсе моманты, якія прапісаны нават у такім знаным камуністычным маніфесце або ў іншых працах вышэйузгаданых асобаў. Але, калі чытаем усе гэтыя выказванні і меркаванні, чамусьці ўзгадваюцца сем галоўных грахоў, якія мы ведаем з катэхізісу. І здаецца, быццам камуністычная дзяржава пазбаўляецца іх, альбо на ўзроўні натуры чалавека вылечвае асобу ад наступстваў першароднага граху. Таму, можа, і казалі, у планах камунстаў было будаўніцтва раю на зямлі. Чалавек становіцца вольны ад нейкіх дрэнных звычак, ад усялякіх спакусаў. Гэта дасканалы чалавек, пазбаўлены нейкіх недахопаў. І праца становіцца першаснай патрэбай жыцця. Можа, таму і ёсць гэтая справа будаўніцтва раю на зямлі. Мы, старэйшыя, пра гэта чулі. Альбо, калі чытаем Камуністычны маніфест, можам адчуць думкі ў гэтым напрамку. Так ці інакш, ідзем далей.   
Касцёл, ад самага пачатку паўстання сацыяльнай ідэялогіі, выказаў сваё негатыўнае стаўленне да іх, як памылковых. Касцёл сваё негатыўнае стаўленне выказаў не толькі тады, калі яны толькі пачалі з’яўляцца ў грамадстве, але яшчэ тады, калі яны былі ў тэорыі. Касцёл іх, скажам так, ацаніў негатыўна і заклікаў гэтых творцаў, каб не ўсталёўвалі ў грамадстве гэтыя сістэмы, каб нейкім чынам не калечыць людзей і не калечыць супольнасці людзей. І так, напрыклад, Папа Леў XIII крытыкаваў ідэю супольнай уласнасці, Папа Пій ХІ паказаў небяспечнасць тэорыі класавай барацьбы. Бо, як мы дасканала ведаем, што сацыялізм ці камунізм закладаюць, як фундаментальную справу, класавую барацьбу, барацьбу паміж беднымі і багатымі людзьмі. Папа Пій ХІ ў энцыкліцы “Divini Redemptoris”, якая была прысвечана камунізму, напісаў пра бязбожны камунізм, падрабязна паказаў памылкі і асудзіў камунізм. Таксама чарговыя паслядоўнікі святога Пятра, такія, як Папа Ян ХХІІІ, Павел VІ, Ян Павел ІІ, не пераставлі паказваць шкоднасць і нехрысцінскі характар камунізму.
Існуюць яшчэ два моманты, на якія нельга не звярнуць увагу, калі разважаем пра сацыялізм. Гэта наступныя моманты. Першы з іх – гэта народны сацыялізм. І мы дасканала ведаем, што народны сацыялізм – гэта нацызм. А таксама дзяржаўны сацыялізм, які мы ведаем як фашызм. Што гэта такое? Гэта ідэалогіі таталітарнай дыктатуры, заснаванай на кульце народа або на кульце дзяржавы. Яны паўсталі як рэакцыя на індывідуалізм і сацыяльна-эканамічны лібералізм. З гісторыі мы ведаем, што нацызм нарадзіўся ў гітлераўскай Германіі ў 1934-1945 гг. і трываў 11 гадоў. А фашызм, на прыкладзе Італіі пад кіраўніцтвам Бэніта Мусаліні, нарадзіўся ў 1922 годзе і скончыў сваю дзейнасць у 1943 годзе. Менавіта 21 год існавалі нацызм і фашызм. Усё гэта стварыла сацыялістычная сістэма. Сістэма, якая ў свой час была створаная Марксам і Энгельсам.

Паважаныя, прапаную прасачыць прыкметы гэтых тыпаў сацыялізму. Менавіта, народнага сацыялізму і дзяржаўнага сацыялізму. Для чаго? Для таго, каб мы больш-менш ведалі і маглі ацэньваць тое, што адбываецца вакол нас альбо нават ацэньваць тую гісторыю, што была з нашым удзелам і мела месца ў нашым жыцці. Прыкметы народнага і дзяржаўнага сацыялізмаў, якіх існуе тры. Першая прыкмета – абсалютызацыя народу або дзяржавы, якія разглядаюцца як мэта ў сабе самой. Менавіта, сацыялізм накіраваны толькі на народ альбо накіраваны выключна толькі на дзяржаву. Другая прыкмета – гэта культ правадыра, які ўвасабляе характар нацыі або дзяржавы і ад яе імя з’яўляецца абсалютным кіраўніком. Трэцяя прыкмета – этатызацыя, альбо, інакш кажучы, вертыкальная падпарадкаванасць усяго грамадскага жыцця, падданага субправадырам, якімі кіруе галоўны правадыр нацыі. Бо толькі ён найлепей ведае, што добрае для народа. І вось тут з’яўляюцца наступствы такога сацыялізму. Менавіта, першае наступства – гэта ліквідацыя палітычнага плюралізму. Што гэта значыць? Гэта значыць, што існуе выключна толькі адна партыя ў грамадстве ці ў дзяржаве. І гэтая партыя падпарадкаваная правадыру. І другое наступства – гэта паніжэнне годнасці і правоў чалавека, які лічыцца сродкам да дасягнення мэты. Мэты дабра нацыі ці дабра дзяржавы. Да гэтага яго рыхтуе і трымае ў гатоўнасці адпаведная дзяржаўная прапаганда. Менавіта, з такіх наступстваў сацыялізму, гэта палітычны плюралізм і паніжэнне годнасці правоў чалавека. Чалавек, як мы ўжо сказалі, у сацыялізме як асоба не лічыцца і падпарадкаваны грамадству, ён з’яўляецца сродкам для дасягнення мэты дабра нацыі альбо, напрыклад, дабра дзяржавы. І ўсё гэта разыгрываецца на такой сцэне, дзе рыхтуе сітуацыю дзяржаўная прапаганда.

Вось менавіта так выглядаюць гэтыя два таталітарзымы, так званыя, народны сацыялізм і дзяржаўны сацыялізм. І Касцёл гэтыя два праекты сацыялізму асудзіў, напісаўшы Энцыкліку ў 1937 годзе “З вялікай заклапочанасцю”. Касцёл асуджае гітлераўскую нацыял-сацыялістычную ідэалогію. А 6 гадоў раней, у 1931 годзе, Энцыклікай “Нам такога не трэба” Касцёл асуджае італьянскі фашызм. Падсумоўваючы, трэба ўзгадаць, што ў наш час сацыялізм у розных формах працягвае знаходзіцца ў палітыцы большасці краін свету. У выглядзе, канешне, аднайменных палітычных партый ці проста нейкіх пэўных ідэалогій. У сваіх крайніх формах больш распаўсюджаны ва ў крызісуючых краінах, так званых краінах Трэцяга свету. Многія сучасныя палітыкі або нейкія палітолагі, якія выказваюць свае меркаванні, спрабуюць сказаць, што скандынаўскія краіны, такія, напрыклад, як Швецыя, жывуць у сацыялізме. Або кажуць, што скандынаўскім краінам удалося пабудаваць сацыялізм. Але гэта не так. Чаму? Таму што фундаментальная справа – гэта справа ўласнасці, дзе ў сацыялізме яна немагчымая. Уласнасць належыць выключна грамадству і дзяржаве. Вось менавіта ў скандынаўскіх краінах уласнасць магчымая. Больш скажу. Прыватная ініцыятыва, напрыклад, прыватная школа там можа існаваць. І цікавая рэч, што яны існуюць таксама на сродкі дзяржавы. Гэты феномен такой сацыяльнай палітыкі, калі ласка, не блытайце з сацыялізмам. Сацыяльная палітыка – гэта не сацыялізм, гэта нешта іншае. І вось да такой сацыяльнай палітыкі варта прыглядзецца. Варта яе разглядзець з пункту гледжання навуковага. І калі ў ёй ёсць штосьці добрае, то заінсталіраваць…прымяніць у тых дзяржавах, якія хацелі бы ў гэтым напрамку развівацца.

І на заканчэнні дадам толькі, што сацыялізм і яго вышэйшая форма – камунізм – не згодныя з Евангеллем. Не згодныя з хрысціянствам. Хрысціянства заўсёды ставіць асобу на першае месца і падкрэслівае яе годнасць. Незалежна ад узросту, спраўнасці ці колеру скуры, ад супольнасці, да якой яна належыць. У сацыялізме адзінка не мае права. Таму, паважаныя, варта гэтыя справы абмяркоўваць у нашых дамах, сем’ях, сярод знаёмых. Бо гэта ўсё – нашае жыццё, нашая штодзённасць. Некаторыя могуць сказаць, што гэта палітыка. Але палітыка не можа быць удзелам выбраных. Палітыка павінна быць свядомым выбарам кожнага з нас. Канешне, на фундаменце Евангелля і Божых Загадаў.

Паважаныя браты і сёстры, дзякую за ўвагу! Наступную сустрэчу прысвецім капіталізму. Што гэта за сістэма, чым яна цікавая, чаму некаторыя яе баяцца, а некаторыя імкнуцца жыць і працаваць у ёй. Запрашаю ў наступны раз паразважаць на гэтую тэму. З вамі быў айцец Станіслаў і сацыяльнае вучэнне Касцёла. Да наступных сустрэч! Пахвалёны Езус Хрыстус!                    

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00