На сёмы дзень пілігрымкі беларусы трапілі ў Фларэнцыю і на сабе адчулі "фларэнтыйскі сіндром" - рэдкую псіхалагічную з'яву, што выражаецца ў вострай эмацыйнай рэакцыі
на празмернасць навакольнай прыгажосці, літаральна да галавакружэння. Да Вінчы, Мікеланджэла, Саванарола, Макіявелі, Дантэ, і Галілей былі фларэнтыйцамі. Разам з Таццянай Шумель пройдзем па старажытных вуліцах і плошчах, наведаем базыліку Санта-Марыя-Навэла, мост Понтэ Векьё і іншыя знакамітыя месцы.























