
Калі едзеш па вуліцы Матусевіча і раптам града высокіх шматпавярховікаў перарываеецца прасторам, ведай — хутка ўбачыш прыгожую драўляную каплічку, што стаіць на высокім ўзгорку.
Яна ўтульная не толькі звонку, але і знутры, і па-сапраўднаму цёплая ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Так, гэтай парафіі, у якую ходзяць вернікі Кунцаўшчыны, Каменнай горкі і Дамброўкі шчасціць на ўсіх святароў, што тут служаць. Пра яе гісторыю і сучаснасць распавядае Ірэна Рубінава.



