"Шчучыншчына" - які  сапраўдны беларус не ведае гэтае слова? Аповед сёння менавіта пра Шчучын - "самы вялікі з малых гарадоў", як гавораць яго жыхары. Гісторыю ён мае багатую і насычаную падзеямі, бо ўжо ў 15 стагоддзі горад узгадваецца ў летапісах.

Пра цікавосткі Шчучына, пра айцоў-піяраў і іх працу на гэтых землях, пра піярскую аптэку, пра мясцовы касцёл, які адстаяў князь Друцкі-Любецкі перад самім царом, і многае іншае распавядае Ірына Рубінава.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00