
Аб ахвяраванні дароў падчас святой Імшы распавядае кс. Андрэй Кеўліч.
АХВЯРАВАННЕ ХЛЕБА
Тэалагічная глыбіня абраду прыгатавання дароў праяўляецца ў гэтак званай «малітве Азарыі», якая паходзіць з кнігі прарока Даніэля. У ёй прыводзіцца апісанне цудоўнага выратавання трох юнакоў, якіх бабілёнскі кароль Навухаданосар асудзіў на спаленне жыўцом. Абвінавачаныя ў тым, што яны захоўваюць юдэйскія звычаі, юнакі былі ўкінутыя ў вогненную печ, з якой іх вызваліла рука анёла. Азарыя, знаходзячыся «пасярод агню», маліўся аб тым, каб Бог прыняў яго як ахвяру, параўноўваючы гэтую сваю ахвяру з юдэйскімі ахвярамі ўсеспалення (пар. Дан 3, 25-50).
319. Ідучы за прыкладам Хрыста, Касцёл заўсёды ўжываў для цэлебрацыі гасціны Пана хлеб і віно з вадою.
Хлеб і віно – гэта сімвалы дару, які прагнем ахвяраваць Богу. Далучыся да працэсі з дарамі са сваім духоўным дарам. Яшчэ раз узгадай інтэнцыю, з якой удзельнічаеш у Святой Імшы. Хрыстус возьме гэтыя дары і ператворыць у Пасхальную ахвяру, прынесеную Богу Айцу. Бог не чакае чагосьці, але цябе. Ахвяруй яму сваё жыццё.
320. Хлеб для цэлебрацыі Эўхарыстыі павінен быць чыста пшанічным, свежаспечаным і, паводле старажытнай традыцыі лацінскага Касцёла, без закваскі.
321. Значэнне знаку вымагае, каб рэчыва, якое ўжываецца для цэлебрацыі Эўхарыстыі, мела выгляд ежы. Таму эўхарыстычны хлеб, прыгатаваны без закваскі і ў традыцыйнай форме, павінен вырабляцца такім чынам, каб святар на Імшы, якая цэлебруецца з народам, мог сапраўды ламаць Гостыю на некалькі частак і ўдзяляць іх прынамсі некалькім вернікам. Не выключаюцца, аднак, і малыя гостыі, калі гэтага патрабуе колькасць прымаючых святую Камунію і іншыя пастырскія меркаванні. Жэст ламання хлеба, якім азначалася Эўхарыстыя ў апостальскі час, больш яўна паказвае моц і важнасць знаку еднасці ўсіх у адным хлебе і знаку любові, бо адзін хлеб дзеліцца між братамі.
322. Віно для цэлебрацыі Эўхарыстыі павінна быць з пладоў вінаграднай лазы (пар. Лк 22, 18), натуральнае і чыстае, г. зн., без дамешак іншых рэчываў.
323. Неабходна старанна клапаціцца, каб хлеб і віно, прызначаныя для Эўхарыстыі, захоўваліся ў дасканалым стане, г.зн., належыць дбаць, каб віно не скісала, а хлеб не псаваўся і не чарсцвеў так, што яго цяжка будзе разламаць.
Ахвяраванне часам называюць малым канонам. Дзякуючы малітвам, якія прамаўляюцца падчас гэтага моманту, святая Імша ўжо перад кансэкрацыяй інтэнсіўна пранікнута духам ахвяры.
75. Святар складае хлеб і віно на алтары, прамаўляючы пры гэтым устаноўленыя малітвы. Ён можа таксама акадзіць дары, змешчаныя на алтары, а затым крыж і сам алтар. Гэта павінна азначаць, што ахвяраванне Касцёла і яго малітва ўзыходзяць як дым кадзіла перад абліччам Бога. Потым дыякан альбо іншы прыслугоўваючы можа акадзіць святара — дзеля ягонага святога служэння — і народ — з увагі на яго хросную годнасць.
Узнімаючы патэну з гостыяй, святар прамаўляе:
«Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі хлеб, плод зямлі і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб ён стаў для нас хлебам жыцця».
Прымі, святы Ойча, Усемагутны вечны Божа, гэтую беззаганную гостыю, якую я, нягодны слуга Твой, прыношу Табе, Богу майму, жывому і праўдзіваму, за незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні мае і за ўсіх тут прысутных, а таксама за ўсіх верных хрысціянаў, жывых і памерлых, каб мне і ім яна паслужыла для збаўлення і жыцця вечнага”.
На працягу першых шасці стагоддзяў хрысціянскага Касцёла гостыі кансэкравалі і ламалі менавіта на патэне, і з патэны раздавалі людзям падчас Камуніі. Гэта добра бачна з сакрамэнтарыя Папы Грыгорыя Вялікага: “Мы кансэкруем і асвячаем гэтую патэну для перамянення ў ёй [хлеба ў] Цела нашага Пана Езуса Хрыста”.
Пасля гэтага святар ці дыякан ўлівае ў келіх віно і дадае кроплю вады, прамаўляючы пры гэтым:
«Праз таямніцу гэтай вады і віна дай нам, Божа, удзел у бостве Хрыста, які прыняў нашую чалавечую натуру».
Віно ўліваецца ў келіх без благаслаўлення і малітвы, а над вадою святар робіць знак крыжа, прамаўляючы ў тым часе наступную малітву:
“Божа, які дзівосна годнасць чалавечай прыроды стварыў і яшчэ больш дзівосна аднавіў, дай нам праз таямніцу гэтай вады і віна быць саўдзельнікамі боскасці Таго, Які ў нашай людскасці ўдзельнічаць быў ласкавы — Езус Хрыстус, Сын Твой і Пан наш, Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн”.
Злучэнне вады і віна мае характар рознай, глыбокай сімволікі:
Літургічныя аўтары выказваюць аднадушнае меркаванне, што літаральная прычына змешвання віна з некалькімі кроплямі вады заключаецца ў тым, каб паўтарыць дзеянне, зробленае самім Панам на Апошняй вячэры. Бо ў той час існаваў звычай разбаўляць віно вадою, прычым ён і цяпер захоўваецца на ўсім Усходзе. Калі хтосьці так не рабіў, габрэі лічылі гэта сур’ёзным недахопам этыкету. Але з гэтым старажытным абрадам звязаны і розныя містычныя сэнсы. Па-першае, гэты абрад нагадвае нам пра вельмі цесную сувязь паміж намі і нашым Панам; яна настолькі цесная, што мы ўдзельнічаем у Ягонай боскасці, як Ён удзельнічаў у нашай людскасці і стаў падобны да нас ва ўсім, апрача граху. Па-другое, гэтае змешванне нагадвае нам пра кроў і ваду, якія праліліся з прабітага бока нашага Пана на крыжы. Па-трэцяе, некаторыя бачаць у гэтым абрадзе алюзію да хросту, якім мы адраджаемся. Кажуць таксама, што малая колькасць вады сімвалізуе малую колькасцю выбраных у апошні дзень
1) Віно з вадой злучаецца цалкам, што акцэнтуе сціслае адзінства Хрыста і Яго Касцёла.
2) Падкрэсленне супольнага ахвяравання падчас святой Імшы: Езуса Хрыста-Галавы і вернікаў – чальцоў Містычнага Цела
3) Як пасля злучэння з віной кропля крыві перастае існаваць, так і чалавек мае ўдзел у велічнасці Божай натуры, і напаўняецца ласкай і хвалой Пана Бога.
4) Віно і вада прыпамінаюць аб вадзе, якія выплылі на Кальварыі з Хрыстовага боку.
Пасля святар прамаўляе малітву над віном:
«Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі віно, плод вінаграднай лазы і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб яно стала для нас напоем духоўным».
“Прыносім Табе, Пане, келіх збаўлення, просячы Твае ласкавасці, каб з водарам салодкім узышоў ён да вобліку Тваёй Велічы для збаўлення нашага і ўсяго свету. Амэн”.
Да XV ст. была распаўсюджана практыка, калі келіх ставілі не за гостыяй, а справа ад яе — г. зн. насупраць левай рукі святара, — каб нібы сабраць Найдаражэйшую Кроў, якая выцякла з цела Пана, прабітага кап’ём жаўнера. Традыцыя як Усходняга, так і Заходняга Касцёла заўсёды сцвярджала, што на крыжы быў прабіты правы бок нашага Пана, а не левы (Rock, Church of Our Fathers, I, 261; Neale and Littledale, Translation of the Primitive Liturgies, с. 182, зноска 12).
Святары амбразіянскага абраду, наліваючы ваду ў келіх, кажуць: “З бока Хрыста адначасова выцяклі кроў і вада. У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн”. Святары ліёнскай катэдры кажуць: “З бока нашага Пана Езуса Хрыста падчас Яго Мукі выцяклі кроў і вада; гэта таямніца Найсвяцейшай Тройцы. Ян Евангеліст бачыў гэта і даў сведчанне гэтаму, і мы ведаем, што сведчанне гэтае праўдзівае”. У масарабскім абрадзе выкарыстоўваецца наступная формула: “З бока Пана нашага Езуса Хрыста выцяклі кроў і вада, і таму мы змешваем іх, каб міласэрны Бог пажадаў асвяціць іх дзеля збаўлення нашых душаў”.
Цэлебранс, схіліўшыся ў нізкім паклоне, ціха гаворыць:
Прымі, Пане Божа, нас, якія стаім перад Табою ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы, а наша ахвяра, якую сёння складаем, няхай будзе Табе даспадобы.
Гэтая просьба дасканала падагульняе ўсё, сказанае раней: хлеб і віно — гэта не толькі ахвяраваныя матэрыяльныя даброты, але таксама дар, які прадстаўляе нас саміх, які можа падабацца Богу выключна тады, калі ён прынесены «ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы», а значыць, у духу Хрыста, па Яго прыкладзе і ў лучнасці з Яго ахвяраю.
Раней святар выпростваўся і, уздымаючы, а затым апускаючы рукі, прызываў Духа Святога, кажучы: “Прыйдзі, Даўца святасці, усемагутны і вечны Божа, і благаславі гэтую ахвяру, на славу святога імені Твайго прыгатаваную”. На слова “благаславі” ён робіць знак крыжа над гостыяй і келіхам разам. Гэтая малітва з’яўляецца адзіным выпадкам, калі Дух Святы заклікаецца па імені, з-за чаго некаторыя меркавалі, што на ўвазе маецца Бог Айцец, але, як добра кажа Ромсі, мы прымяняем дзеяслоў “прыйдзі” не да Айца, а толькі да Сына ці да Духа Святога, абодва ж заўсёды пасылаюцца альбо заклікаюцца, каб Яны прыйшлі; да Бога Айца ж, Які пасылае Іх, ніколі не прымяняецца гэтае слова (Romsee, IV, с. 146). Святы Дух заклікаецца яўным чынам у гэтай малітве ў многіх старажытных Імшалах, напрыклад, у масарабскім абрадзе, дзе малітва закліку пачынаецца такімі словамі: “Прыйдзі, о Дух Святы, Асвячальнік”. Каментуючы гэтую малітву ў сваім трактаце пра Імшу, Папа Бенедыкт XIV кажа, што яна звернута да трэцяй Асобы Найсвяцейшай Тройцы, каб, як пад уздзеяннем Святога Духа цела нашага благаслаўлёнага Пана было сфармавана ў чыстым улонні Найсвяцейшай Дзевы, так яно пад уздзеяннем таго ж Духа зноў сфармавалася на алтары Божым.
Пасля святар, абмываючы рукі, ціха прамаўляе словы:
“Змый з мяне, Пане, віну маю і ачысці мяне ад граху майго”.
У старажытнасці абрад абмывання рук меў таксама практычны сэнс: святар, прымаючы шматлікія дары ад вернікаў, забруджваў рукі, таму перад эўхарыстычнай літургіяй павінен быў іх памыць. Аднак разам з тым хрысціяне надавалі гэтаму абраду больш глыбокае значэнне – гэтае дзеянне стала праяўленнем жадання ачысціцца духоўна, было напамінам аб тым, што ніхто паводле сваіх заслугаў не годны прыступіць да Бога, што адносіны з Ім магчымыя толькі дзякуючы ласцы і міласэрнасці. Сімвалічнае значэнне абмыцця здаецца было ранейшым за практычны сэнс – у літургіях усходніх не было працэсій з дарамі (гэта была практыка Касцёла на Захадзе), а аднак абрад абмыцця існуе. А нп. у мазарабскім рыце вядомае яшчэ адно, дадатковае абмыццё – непасрэдна перад кансэкрацыяй.
Малітвай над дарамі завяршае абрад прыгатавання дароў. Гэтая малітва з’яўляецца яго падагульненнем; яна таксама звязана з таямніцаю, якую перажывае Касцёл у гэты дзень. Акрамя таго, у гэтай малітве гучыць просьба да Бога, каб Ен прыняў ахвяру і спаслаў звяза- ныя з ёю ласкі. Уступам да малітвы над дарамі з’яўляецца дыялог паміж святаром і вернікамі:
С.: Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны.
Н.: Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх на праслаўленне і хвалу імя свайго, а таксама на карысць нам і ўсяму Касцёлу святому.
Найперш трэба звярнуць увагу на адрозненне, якое робіцца ў закліку святара: «...маю і вашую ахвяру». Святар, сапраўды, цэлебруе яе зусім інакш, не так, як вернікі; ён дзейнічае in persona Christi, ад імя Хрыста — адзінага сапраўднага Святара.
Адказ народу з’яўляедца пацвярджэннем гэтай праўды, прызнаннем асаблівай годнасці цэлебранта: «Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх...». Нездарма падчас удзялення сакрамэнту пасвячэння рукі святара намашчаюць святым алеем. 3 гэтага моманту яны павінны быць аддадзеныя ва ўласнасць Пану, павінны стаць рукамі Хрыста. У адказе вернікаў ёсць адпаведная паслядоўнасць мэтаў складання ахвяры: у першую чаргу гэтай мэтаю павінна быць хвала Бога і толькі на другім месцы — наша чалавечая карысць. Гэтае запрашэнне і малітва над дарамі завяршаюць прыгатаванне дароў і падрыхтоўваюць да эўхарыстычнай малітвы.
На Імшы прамаўляецца толькі адна малітва над дарамі, якая завяршаецца карацейшаю канцоўкаю, а менавіта: Праз Хрыста, Пана нашага; калі ж у канцы яе успамінаецца Сын, то: Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Народ, далучаючыся да малення, праз акламацыю Амэн робіць гэтую малітву сваёй.
Працягваем разважанне над ахвяраннем дароў падчас імшы.
У гэтым простым і пакорным жэсце выяўляецца вельмі вялікае значэнне: у хлебе і віне, якія прыносім на алтар, Хрыстус Адкупіцель прымае ўсё стварэнне, каб яго перамяніць і ахвяраваць Айцу
Пасля таго як адбыліся малітвы над хлебам і віном, святар, схіліўшыся ў нізкім паклоне, ціха гаворыць:
Прымі, Пане Божа, нас, якія стаім перад Табою ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы, а наша ахвяра, якую сёння складаем, няхай будзе Табе даспадобы.
Гэтая просьба дасканала падагульняе ўсё, сказанае раней: хлеб і віно — гэта не толькі ахвяраваныя матэрыяльныя даброты, але таксама дар, які прадстаўляе нас саміх, які можа падабацца Богу выключна тады, калі ён прынесены «ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы», а значыць, у духу Хрыста, па Яго прыкладзе і ў лучнасці з Яго ахвяраю.
Затым святар выпростваецца і, уздымаючы, а затым апускаючы рукі, прызывае Духа Святога, кажучы: “Прыйдзі, Даўца святасці, усемагутны і вечны Божа, і благаславі гэтую ахвяру, на славу святога імені Твайго прыгатаваную”. На слова “благаславі” ён робіць знак крыжа над гостыяй і келіхам разам.
Пасля абмываючы рукі, ціха прамаўляе словы:
“Змый з мяне, Пане, віну маю і ачысці мяне ад граху майго”.
У старажытнасці абрад абмывання рук меў таксама практычны сэнс: святар, прымаючы шматлікія дары ад вернікаў, забруджваў рукі, таму перад эўхарыстычнай літургіяй павінен быў іх памыць. Аднак разам з тым хрысціяне надавалі гэтаму абраду больш глыбокае значэнне – гэтае дзеянне стала праяўленнем жадання ачысціцца духоўна, было напамінам аб тым, што ніхто паводле сваіх заслугаў не годны прыступіць да Бога, што адносіны з Ім магчымыя толькі дзякуючы ласцы і міласэрнасці. Сімвалічнае значэнне абмыцця здаецца было ранейшым за практычны сэнс – у літургіях усходніх не было працэсій з дарамі (гэта была практыка Касцёла на Захадзе), а аднак абрад абмыцця існуе. А нп. у мазарабскім рыце вядомае яшчэ адно, дадатковае абмыццё – непасрэдна перад кансэкрацыяй.
Выконваючы гэтае абмыванне, да апошняй літургічнай рэформы святар прамаўляў тую частку псальма 25, якая пачынаецца словамі “Абмыю ў нявіннасці рукі мае”.
Абмыю ў нявіннасці рукі мае і абыду ахвярнік Твой, Пане, каб голасна дзякаваць Табе ды апавядаць пра ўсе цуды Твае. Пане, палюбіў я красу дому Твайго і сялібу славы Твае. Не загубі душы мае з грэшнікамі, ані жыцця майго з людзьмі крывавымі, да чыіх рук прыліплі ўчынкі ганебныя, чыя правіца напоўненая хабарам.
Я ж буду хадзіць у беззаганнасці маёй, дык збаў мяне і злітуйся нада мною.Стапа мая стаіць на роўнай сцежцы, у зграмаджэнні буду я Пана славіць. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя.
Выканаўшы гэтае абмыванне, святар вяртаўся да сярэдзіны алтара, дзе, крыху схіліўшыся, ён чытаў яшчэ адну малітву: “Прымі, святая Тройца, гэтае прынашэнне, якое мы складаем Табе ў памяць мукі, ўваскрасення і ўнебаўшэсця Езуса Хрыста, Пана нашага, а таксама на славу Найсвяцейшай Марыі заўсёды Дзевы, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама тых і ўсіх святых, каб ім яна была на славу, а нам на збаўленне; і няхай заступаюцца за нас у нябёсах тыя, чыю памяць мы адзначаем на зямлі. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн”.
Акрамя літаральнай прычыны абмывання, ёсць таксама і прыгожае містычнае тлумачэнне, а менавіта што для складання такой велічнай ахвяры, у якой прыносіцца сам Божы Сын, сумленне святара павінна быць вольным ад найменшай плямы граху. “Гэта азначае, — кажа св. Кірыл Ерузалемскі, — што нашыя душы павінны быць ачышчаны ад усялякіх грахоў і правінаў. Бо, паколькі рукі з’яўляюцца інструментам дзеяння, іх абмыццё паказвае чысціню нашых намераў”. Св. Герман сцвярджае падобна: “Абмыццё рук святара павінна нагадаць яму, што мы мусім прыступаць да святога стала з чыстым сумленнем, розумам і думкамі (рукамі душы), з бояззю, пакорай і шчырай адкрытасцю”.
Малітвай над дарамі завяршае абрад прыгатавання дароў. Гэтая малітва з’яўляецца яго падагульненнем; яна таксама звязана з таямніцаю, якую перажывае Касцёл у гэты дзень. Акрамя таго, у гэтай малітве гучыць просьба да Бога, каб Ен прыняў ахвяру і спаслаў звязаныя з ёю ласкі. Уступам да малітвы над дарамі з’яўляецца дыялог паміж святаром і вернікамі:
С.: Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны.
Н.: Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх на праслаўленне і хвалу імя свайго, а таксама на карысць нам і ўсяму Касцёлу святому.
Найперш трэба звярнуць увагу на адрозненне, якое робіцца ў закліку святара: «...маю і вашую ахвяру». Святар, сапраўды, цэлебруе яе зусім інакш, не так, як вернікі; ён дзейнічае in persona Christi, ад імя Хрыста — адзінага сапраўднага Святара.
Адказ народу з’яўляедца пацвярджэннем гэтай праўды, прызнаннем асаблівай годнасці цэлебранта: «Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх...». Нездарма падчас удзялення сакрамэнту пасвячэння рукі святара намашчаюць святым алеем. 3 гэтага моманту яны павінны быць аддадзеныя ва ўласнасць Пану, павінны стаць рукамі Хрыста. У адказе вернікаў ёсць адпаведная паслядоўнасць мэтаў складання ахвяры: у першую чаргу гэтай мэтаю павінна быць хвала Бога і толькі на другім месцы — наша чалавечая карысць. Гэтае запрашэнне і малітва над дарамі завяршаюць прыгатаванне дароў і падрыхтоўваюць да эўхарыстычнай малітвы.