Аўдыятэка
Госці ў студыі Радыё Марыя
Што можна пачытаць са спадчыны святога Яна Паўла ІІ па-беларуску - паразмаўлялі з Крыстынай Лялько, якая зрабіла найбольш перакладаў твораў Святога Айца на беларускую мову.
Вось так выглядаюць малітоўныя куточкі тых слухачоў "Радыё Марыя", якія першымі адгукнуліся на заклік падзяліцца фатаздымкамі месцаў, дзе яны моляцца.⇓ Будзем дадаваць новыя фота, якія нам дашлюць.
Распачынаем цыкл перадач пра кнігі па-беларуску, датычныя святога Яна Паўла II. Пачнем з перакладу паэзіі Папы Рымскага, які зрабіў Рыгор Барадулін. Таксама далучаем гутарку з Уладзімірам Някляевым пра асобу Рыгора Іванавіча.
16 сакавiка 1710 адбылася кансэкрацыя катэдральнага касцёла ў Мінску. Паразмаўлялі з Зянонам Голубам, сакрыстыянам катэдры і актыўным удзельнікам змагання за вяртанне вернікам архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў пачатку 90-х гадоў.
Пра беларускі перыяд творчасці мастака Альфрэда Ізідора Ромера, пра дзве яго працы, адна з якіх знаходзіцца ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях, а другая - у Кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску паразмаўлялі з мастаком Алесем Цыркуновым.
Сястра Людміла Платава і Іван Лубінскі распавядаюць на "Радыё Марыя" пра сустрэчу каталіцкіх рухаў і супольнасцяў, што адбудзецца 1 мая ў Будславе.
Майстар спорта па гандболе, 10-кратная чэмпіёнка Рэспублікі Наталля Дзмітрыева расказвае на "Радыё Марыя" пра спорт, сям'ю і веру.
Капуцын брат Яраслаў з'яўляецца валанцёрам Клубнага дома " Адкрытая душа" - сацыяльнай службы для людзей з псіхічным разладам. Паразмаўлялі з ім пра стэрэатыпы грамадства наконт людзей з псіхічнымі захворваннямі і пра асаблівасці душпастырства сярод іх.
Касцёльнаму хору ў Глыбокім - 20 гадоў! Віншуем з юбілеем шаноўных глыбоцкіх харыстак і харыстаў і запрашаем нашых слухачоў паслухаць размову са спявачкамі.