
У дакументальным фільме «Касцёл на крыжы» распавядаецца пра лёсы святароў, вернікаў, святыняў падчас панавання савецкай улады ў Беларусі.
Пра здымкі і тое, што засталося за кадрам, паразмаўлялі з Алесем Варыкішам - экскурсаводам, краязнаўцам і аўтарам ідэі гэтай кінастужкі.