
"Як жа жыць неахрышчаным? Прыйдзе час трэба будзе сустрэцца з Усявышнім!" - гаварыла Надзея Мікітаўна Грудзіна, маці аўтара гэтай перадачы і пакутвала з таго, што за савецкім часам прыняць хрост было няпроста.
Пра ўкраінскі род Гуцол, з якога паходзіла маці, пра галадамор і вайну, якія яна перажыла, пра яе няпросты, але цікавы жыццёвы шлях расказвае Аляксандр Пятровіч Грудзіна.



