"З-пад аркі, за якой была суцэльная цемра двара, выйшаў мужчына і зябка знізаў плячыма.— Касцюкевіч, прывітанне! — без радасці і хвалявання звярнуўся мужчына да прахожага пад парасонам.— Што, сяброў не пазнаеш? Высокі мужчына паспеў збочыць з асветленай вуліцы пад арку, але ад голаса, а хутчэй ад пачутага ўласнага прозвішча спыніўся, быццам перад нябачнай сцяной. Ён нахіліў галаву набок і агледзеў знаёмага".








