"Алег узяў цыгарэту. Падумаў. Чыркнуў запалкай, але прыкурваць не стаў. Ён глядзеў на запалку, якая згіналася, ахопленая полымем. —Я прыеду да цябе. — Прыязджай.
Мае ўсе ўзрадуюцца. Прыедзеш летам — пойдзем на раку. У нас такая рака... Калі хочаш, тады і прыязджай.Алег кінуў пад ложак запалку і запаліў наступную".








